Акцыі пратэсту жанчын праходзяць па ўсёй Беларусі

Акцыі пратэсту жанчын праходзяць па ўсёй Беларусі

12 жніўня вулічныя акцыі жанчын праходзяць па ўсёй Беларусі. Яны пратэстуюць супраць ужывання сілавікамі гвалтоўных метадаў і выказваюць салідарнасць з пацярпелымі мірнымі дэманстрантамі.

Усё пачалося з "ланцуга салідарнасці" каля Камароўкі ў сталіцы, куды раніцай выйшлі 250 жанчын у белай вопратцы і з кветкамі. Пазней каля 200 жанчын сталі ў ланцуг каля ЦУМа. Аўтамабілі сігналілі ў падтрымку, а сілавікі заклікалі разыходзіцца.

Акцыі прайшлі і ў іншых гарадах — у Гродне, Гомелі, Віцебску, Магілёве, Брэсце, Жодзіне, Лідзе, Баранавічах і г. д. У сталіцы жанчыны збіраліся ў розных раёнах. У некаторых выпадках "ланцугі салідарнасці" сталі "калонамі салідарнасці". У некаторых гарадах АМАП правёў затрыманні.

Як вядома, за тры дні пратэстаў сілавікі затрымалі ў Беларусі 6 тысяч чалавек, сотні трапілі ў бальніцы, адзін чалавек загінуў.

Акцыі пратэсту жанчын праходзяць па ўсёй Беларусі
Людзі на пляцоўцы каля ЦУМа ў Брэсце / Фота: Dzmitry Putyrski

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі