Актывіста Дзмітрыя Паліенку адправілі на 2 гады за краты

Актывіста Дзмітрыя Паліенку адправілі на 2 гады за краты

Сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенку адправілі на 2 гады за краты, інфармуе Радыё Свабода. Восенню 2016-га яго асудзілі на гэты тэрмін з адтэрміноўкай. Хлопца прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянера і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт. І вось 7 красавіка стала вядома, што суд Заводскага раёна сталіцы адмяніў адтэрміноўку. Проста з будынка суда Паліенку павезлі да месца адбыцця пакарання.

У апошнія месяцы актывіст удзельнічаў у вулічных акцыях, неаднаразова атрымліваў розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту. 20 сакавіка, праз тры дні пасля выхаду з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, Дзмітрый прынёс туды перадачу, зайшоў і... не выйшаў. Пазней стала вядома, што яго асудзілі на адміністрацыйны арышт (15 сутак) за ўдзел у абароне Курапатаў.

Дзмітрый Паліенка быў затрыманы 29 красавіка 2016 года падчас акцыі "Крытычная маса", удзельнікі якой змагаліся за права раварыстаў ездзіць па праезнай частцы, а не па тратуарах. Міліцэйская машына падрэзала калону раварыстаў, паміж імі і супрацоўнікамі ДАІ адбылася сутычка. Пазней міліцыянты заявілі, што Паліенка штурхаўся і падраў куртку супрацоўніка ДАІ. Чакалася, што пакаранне будзе больш жорсткім, але пракурор нечакана папрасіў два гады пазбаўлення волі з двухгадовай адтэрміноўкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі