Актывіста затрымалі міліцыянты і адпусцілі, уручыўшы позву ў ваенкамат

Як паведаміў сам Броўка агенцтву БелаПАН, яго затрымалі апоўдні ў сталічным мікрараёне Уручча некалькі чалавек у цывільным. Яны заявілі, што з'яўляюцца супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. Прычын затрымання хлопцу не паведамілі. Яго адвезлі ў Савецкі райаддзел міліцыі на вуліцы Кальцова, дзе пратрымалі чатыры гадзіны.

Актывіст кажа, што ў міліцыі ад яго патрабавалі прайсці праверку на паліграфе па нейкім крымінальным злачынстве. Броўка падпісаў адмову ад праходжання праверкі.

Там жа, у міліцыі, хлопца наведаў прадстаўнік ваенкамата. Ён уручыў актывісту позву. Броўка павінен з'явіцца 5 жніўня ў ваенкамат па месцы жыхарства.

Перш чым адпусціць маладога чалавека з міліцыі, у яго ўзялі ўзор ДНК і адбіткі пальцаў.

Фота Антона Сурапіна (з сацыяльных сетак)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі