Актывістка Femen прайшла да Парашэнкі і Лукашэнкі з фальшывым дакументам

Актывістка Femen прайшла да Парашэнкі і Лукашэнкі з фальшывым дакументам

Стала вядома, што актывістка Femen на сустрэчу кіраўнікоў Беларусі і Украіны трапіла па фальшывых дакументах, піша УНІАН

Як паведамлялася раней, на афіцыйнай цырымоніі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі адна з жанчын агалілася па пояс. У яе на грудзях быў надпіс "Жыве Беларусь". Таксама жанчына выкрыквала лозунгі "Жыве Беларусь!" і "Стоп дыктатура!" Пазней выявілася, што гэта актывістка групы Femen Анжаліна Дзіаш

як выявілася, на прэс-канферэнцыю яна трапіла па фальшывым пасведчанні выдавецкай групы "Картэль", у склад якой уваходзіць выданне "Деловая столица". "Картэль" заяўляе, што пасведчанне ёй ніколі не выдавалі і дакумент пад гэтым нумарам належыць іх штатнаму супрацоўніку.

Дакумент за нумарам 090 быў выдадзены намесніку галоўнага рэдактара выданняў "Деловая столица" і "Власть денег" Вользе Сантаровіч. Да таго ж, сапраўдныя пасведчанні гэтай выдавецкай групы пластыкавыя, а не ламінаваныя, як было ў актывісткі Femen. 

З нагоды выкарыстання фальшывага пасведчання выдавецкая група "Картэль" падала заяву ў Нацпаліцыю.

Актывістка Femen прайшла да Парашэнкі і Лукашэнкі з фальшывым дакументам
Актывістка Femen прайшла да Парашэнкі і Лукашэнкі з фальшывым дакументам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі