Актывісткі “Маці 328” трымаюць галадоўку 10-ы дзень

Актывісткі “Маці 328” трымаюць галадоўку 10-ы дзень

У Пухавіцкім раёне ў вёсцы Востраў працягваюць галадоўку 7 актывістак руху “Маці 328”. Стан некаторых з іх імкліва пагаршаецца, паведамляе Радыё Свабода.

Па-ранейшаму кепска пачуваецца Людміла Кулініч, якая не мае жоўцевага пухіра, і таму галадоўка ёй супрацьпаказаная. Іншая ўдзельніца галадоўкі Наталля Старавойт рэгулярна губляе прытомнасць. Алене Кулініч таксама была аказаная медычная дапамога.

10-ы дзень ў Беларусі працягваецца галадоўка актывістак руху “Маці 328”, якія дамагаюцца лібералізацыі антынаркатычных законаў і перагляду справаў сваякоў, асуджаных за распаўсюд наркотыкаў на вялікія тэрміны.

Па стане на 6 траўня ў галадоўцы па-ранейшаму бяруць ўдзел 14 чалавек. Лічба засталася нязменнай: 4 траўня адна галадоўніца далучылася да акцыі ў Віцебску, але ў той жа дзень адна жанчына ў Калінкавічах выйшла з галадоўкі у сувязі з дрэнным станам здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі