Акупанты: прапаганда рыхтуе беларусаў да вайны — стрым з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Тое, што Беларусь, а дакладней — Лукашэнка, бярэ ўдзел у так званай “спецаперацыі” (чытай — акупацыі) Расіі ва Украіне, пасля 24 лютага сакрэтам ні для кога не было. Лукашэнка 4 кастрычніка гэта толькі чарговы раз пацвердзіў. Словы яго падхапіла прапаганда, дадаючы да іх свой наратыў, з якога вынікае — беларусаў пачынаюць рыхтаваць да ўдзелу ў гэтай расійскай акупацыі і беларускіх салдат. Хоць фармальна Лукашэнка кажа пра адваротнае…
Навошта Лукашэнку ізноў гаварыць пра ўдзел Беларусі ў “спецаперацыі” і чым гэта пагражае краіне? Якой будзе рэакцыя Украіны на любую форму праявы такога ўдзелу і як ставіцца да пагроз Пуціна наконт выкарыстання ядзернай зброі? Ці паспявае за падзеямі Пераходны кабінет і ці варты ўвагі яго “сілавы сцэнар”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.