"Аль-Кайда" захапіла ўсход Лівіі і ўсталявала там эмірат

Ісламскі эмірат створаны ў горадзе Дзерна на ўсходзе Лівіі. Горад і ваколіцы кантралююцца тэрарыстычнай арганізацыяй "Аль-Кайда", паведаміў намміністра замежных спраў Лівіі на сустрэчы з амбасадарамі краінаў Еўрасаюза.

Кіруе эміратам былы вязень турмы Гуантанама Абдэлькарым Аль-Хасадзі. "Аль-Кайда" захапіла ФМ-станцыю і ўвяла абавязак насіць бурку — жаночую верхнюю вопратку, якая закрывае ўсё цела.

Па словах намміністра МЗС, "Аль-Кайда" разлічвае, што сітуацыя ў Лівіі будзе развівацца "па афганскім сцэнары". Нагадаем, у 1992 годзе, пасля падзення рэжыма Наджыбулы, да ўлады ў Афганістане прыйшлі баевікі з арганізацыі "Талібан".

Як паведамляе ватыканскі штодзённік "L'Osservatore Romano", у Лівіі адбываюцца "жахлівыя рэчы". Ісламісты забіваюць людзей, якія адмаўляюцца з імі супрацоўнічаць.

Сам жа Лівійскі кіраўнік Муамар Кадафі знаходзіцца ў ваенных казармах Трыпалі пад аховай чатырох брыгадаў сілаў бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі