Алег Воўчак: Гайдукова могуць асудзіць за дыскрэдытацыю Беларусі

Алег Воўчак лічыць, што Андрэя Гайдукова могуць асудзіць не за здраду і шпіянаж, а па артыкуле Крымінальнага кодэкса 369-1 "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь", які прынялі некалькі год таму. Гэты артыкул прадугледжвае арышт да 6 месяцаў ці пазбаўленне волі да двух год.



Воўчак: "Не выключана, што менавіта па гэтым артыкуле. Ён мяккі і здыме такі грамадскі рэзананс. Як я і казаў паўтара месяца таму, артыкул могуць перакваліфікаваць. Я лічу, што шпіянажу не будзе і здрады дзяржаве не будзе".



Улады, лічыць Воўчак, не хочуць мець яшчэ аднаго палітвязня перад самітам Усходняга партнёрства, таму прысуд можа быць не жорсткім. Заява старшыні КДБ правярае рэакцыю грамадскай думкі і міжнародных арганізацый.



"У мяне выклікала падазрэнні, калі Вакульчык казаў, што суд будзе закрыты. Цяпер Вакульчык кажа, якое можа быць рашэнне суда — пры тым, што працэс закрыты. І хаця КДБ расследавала справу, цяпер яно не мае адносінаў да судовага следства. Невыпадкова Таццяне Севярынец прышоў ліст ад Гайдукова, дзе ён цалкам перапісаў абвінавачанне, якое ему выставілі. Гэта быў укід у грамадскае меркаванне... Вось цяпер другі крок — яшчэ раз паглядзець, як зрэагуе грамадская думка", — дадае Алег Воўчак.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі