Алексіевіч расказала Ціханоўскай, што ўражана беларускімі палітвязнямі

Алексіевіч расказала Ціханоўскай, што ўражана беларускімі палітвязнямі

Нобелеўская лаўрэатка, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч у тэлефоннай размове са Святланай Ціханоўскай прызналася, што ўражаная беларускімі палітвязнямі, тым, як яны годна трымаліся ў судах.

"Чытала апошняе слова, усіх, хто гаварыў [у судзе] апошняе слова, гаворыць Алексіевіч. — Госпадзі, колькі годнасці! Тая ж Каця Андрэева, [Вольга] Калацкая... Гэта ўзрушвае! Я нават не чакала вось такую гатоўнасць людзей...".

"І людзі не зломлены..., — кажа Ціханоўская. — У мяне нядаўна знаёмая выйшла пасля 30 сутак".

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай дадае, што падчас гутаркі былі абмеркаваны і ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы, і сітуацыя ў Беларусі, "якую можна назваць палітычным Чарнобылем".

Святлана Алексіевіч жыве ў Германіі, працуе над кнігай аб падзеях у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі