Алексін, які трапіў пад санкцыі ЕС, пазбаўляецца ад банкаўскіх актываў
Бізнесовец Аляксей Алексін, які трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, пазбавіўся ад сваіх банкаўскіх актываў. Кіпрскую MTB INVESTMENTS HOLDINGS LIMITED, якой належыць 99% МТБанка і, адпаведна, "Ідэа Банк", купіла Stoneva Limited. Гэтай кампаніяй валодае ліванскі бізнесовец Рамэа Абдо, сярод яго актываў Ч ГЗЦ Galileo, а таксама Rubin Plaza і Silver Tower.
Раней пад пагрозай санкцый Алексін перапісаў банк і іншыя актывы на сыноў і жонку.
З вядомых актываў у Алексіна застаецца тытунёвы бізнес (чакаецца, што ён трапіць пад сектаральныя санкцыі ЕС) і лагістычны бізнес (ён часткова ўжо пад санкцыямі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.