Алену Богдан з Мінаховы здароўя перавялі ў Мінгарвыканкам
Першага намесніка міністра Алену Богдан з Міністэрства аховы здароўя перавялі ў Мінгарвыканкам. Яна ачоліла Камітэт па ахове здароўя, паведамляе прэс-служба Мінаховы здароўя. Раней на гэтай пасадзе была Жанна Казачонак.
Алене Богдан 48 гадоў. Яна працавала ў Міністэрстве аховы здароўя больш за дзесяцігоддзе, спачатку начальнікам аддзела, а пасля і першым намеснікам міністра.
Богдан — адданая прыхільніца Аляксандра Лукашэнкі, яна кіруе Беларускім саюзам жанчын. Вядомасць атрымала летась падчас першай хвалі каранавіруса ў Беларусі, а таксама падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, калі была даверанай асобай Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.