Алесь-Елісей і Мія-Марыя — мінчане выбіраюць для дзяцей не толькі звыклыя імёны

Хлопчыкаў у Мінску ў першым паўгоддзі нарадзілася больш, чым дзяўчынак / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Хлопчыкаў у Мінску ў першым паўгоддзі нарадзілася больш, чым дзяўчынак / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Самымі папулярнымі імёнамі для дзяўчынак у Мінску ў першым паўгоддзі сталі Сафія і Ева, а для хлопчыкаў — Міхаіл і Марк.  За першыя шэсць месяцаў 2023-га імя Сафія выбралі для сваіх дачок 177 сем'яў. Міхаілаў нарадзілася 205. Прычым Сафія застаецца самым папулярным імем ужо некалькі гадоў, нагадвае агенцтва "Мінск Навіны".

За гэтыя паўгода ў Мінску таксама з'явіліся 148 дзяўчынак на імя Ганна, 118 Марый і 116 Алісаў, а таксама 171 Марк, 150 Мацвеяў, 145 Раманаў і 140 Максімаў.

Часам для дзяцей выбіраюць двайныя імёны. "Галоўны крытэр пры гэтым — захаванне нормаў грамадскай маралі", — кажуць ва ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама. Падвойныя імёны першага паўгоддзя — Алесь-Елісей, Леў-Леон, Леў-Тэадор, Эван-Леон, а таксама Іларыя-Міраслава, Марыя-Ева, Мія-Марыя, Эліз-Сафіе.

Хлопчыкаў у сталіцы па традыцыі нараджаецца больш. За першае паўгоддзе 2023 года іх з'явілася 3716 , а дзяўчынак — 3377.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі