Алімпіяда: 14 лютага беларусы выступяць у чатырох спаборніцтвах

Прычым у горных лыжах нашу краіну будзе прадстаўляць толькі адзін спартовец — Юрый Данілачкін. А вось у лыжных гонках два — Міхаіл Сямёнаў і Аляксандр Лазуткін.



У жанчын будзе біятлон (індывідуальная гонка, 15 км) і фрыстайл. На ​​дыстанцыю індывідуальнай гонкі выйдуць чатыры беларускія біятланісткі — Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык і Надзея Пісарава. У лыжнай акрабатыцы Ала Цупер і Ганна Гуськова пазмагаюцца за выхад у фінал.



Дарэчы, пасля шасці дзён спаборніцтваў Беларусь з адным залатым медалём апусцілася з 10-га на 14-е месца ў медальным заліку Алімпіяды. Наша краіна дзеліць яго са Славакіяй.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі