Алімпійскаму чэмпіёну Грышыну прызначаная іменная стыпендыя ў 16 млн рублёў
Алімпійскаму чэмпіёну Аляксею Грышыну прызначаная іменная стыпендыя. Яе памер складае 200 тарыфных ставак першага разраду, што на цяперашні час складае 16 млн 200 тысяч рублёў у месяц. Іменную стыпендыю фрыстайліст будзе атрымліваць з 25 лютага 2010 года па 24 лютага 2014 года, адзначае БЕЛТА. Такая ж стыпендыя прызначаная і галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды па фрыстайле Мікалаю Казеку.
Удвая меншыя стыпендыі (ў памеры 100 тарыфных ставак) прысуджаныя фрыстайлістцы Асоль Слівец, якая заняла на Гульнях-2010 чацвёртае месца, старшаму трэнеру нацыянальнай зборнай па фрыстайле Васілю Вараб'ёву, біятланістам Дар'і Домрачавай і Сяргею Новікаву, галоўнаму трэнеру мужчынскай каманды па біятлоне Аляксандру Папову, галоўнаму трэнеру жаночай каманды па біятлоне Андрыяну Цыбульскаму, а таксама трэнеру-масажысту беларускай зборнай Ягору Шамшуру.
Нагадаем, што на зімовай Алімпіядзе-2010 Беларусь заваявала тры медалі (1, 1, 1) і разам са Славакіяй падзяліла 17-е месца па якасці ўзнагарод. Па агульнай колькасці медалёў беларусы з Аўстраліяй, Славакіяй, Славеніяй і Харватыяй паказалі 19-ы вынік.