Алімпійская ізаляцыя: Беларусь правалілася на Гульнях у Парыжы яшчэ да пачатку

Ад Беларусі на Алімпіядзе будзе ўсяго 17 спартоўцаў

Ад Беларусі на Алімпіядзе будзе ўсяго 17 спартоўцаў / Reuters

На блізкіх Алімпійскіх гульнях у Парыжы ад Беларусі будзе ўдзельнічаць усяго 17 атлетаў — гэта абсалютны антырэкорд, менш ніколі не было. Беларусы будуць прадстаўленыя ў нейтральным статусе — то-бок без сцяга, гімна і дзяржатрыбутаў.

Еўрарадыё расказвае, чаму ў Парыж паехала так мала беларускіх спартоўцаў і хто гэтыя 17 чалавек, якія ўсё ж выступяць на Алімпіядзе.

 

Чаму так атрымалася?

Праз спрыянне расійскаму ўварванню ва Украіну ў 2022 годзе МАК увёў жорсткія абмежаванні ў дачыненні да Беларусі. Але ў выніку вырашыў дапусціць на Гульні індывідуальна нейтральных спартоўцаў, якім усё роўна трэба было прайсці алімпійскую кваліфікацыю.

МАК кіраваўся меркаваннем большасці чыноўнікаў ад спорту: спартоўцы не мусяць быць караныя за дзеянні сваіх урадаў.

Не дапусцілі на Алімпіяду спартоўцаў, якія адкрыта падтрымліваюць вайну, а таксама тых, хто мае дачыненне да войска ці іншых беларускіх сілавых структур.

У выніку на гэтых Гульнях выступяць усяго 17 спартоўцаў з Беларусі ў 10 відах спорту. Але і яны на Алімпіядзе будуць абмежаваныя. Напрыклад, ім нельга будзе ўдзельнічаць у традыцыйным парадзе краін на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў.

Акрамя гэтага, беларусам забаронена выкарыстоўваць сцяг, гімн і іншыя апазнавальныя дзяржсімвалы Беларусі.

Тры месяцы таму мэр Парыжа Ан Ідальго падчас візіту ў Кіеў заяўляла, што беларускім і расійскім спартоўцам у Парыжы будуць не радыя.

 

Хто едзе?

У выніковы спіс беларускіх спартоўцаў, якія едуць у Парыж, увайшлі: 

Олимпийская изоляция: Беларусь провалилась на Играх в Париже ещё до их начала
Крысціна Ціманоўская / PAP/EPA/VALDRIN XHEMAJ

Абедзве спартоўкі атрымалі польскае грамадзянства: Ціманоўская — у 2021 годзе, а Жодзік — у 2024.

Олимпийская изоляция: Беларусь провалилась на Играх в Париже ещё до их начала
Марыя Жодзік / Grzegorz Michałowski / PAP

Ціманоўская ўдзельнічае ў бегу на 200 метраў і эстафеце 4 на 100 метраў. А Жодзік будзе скакаць у вышыню — вясной яна пераадолела планку 1,97 метра, тым самым пабіўшы асабісты рэкорд і выканаўшы алімпійскі нарматыў.

 

Дзе глядзець Алімпіяду ў Беларусі?

Некалькі дзён таму французскія ўлады адмовілі ў акрэдытацыі на Алімпіяду журналістам з Беларусі і Расіі — усё праз асцярогі, звязаныя са шпіянажам і пагрозай нацыянальнай бяспецы. Імаверна, у спісе былі журналісты БТ і іншых беларускіх прапагандысцкіх рэсурсаў.

У сетцы перадач "Беларусь 1" і "Беларусь 5" Алімпіяды няма. Расійскія тэлеканалы таксама адмовіліся трансляваць Алімпійскія гульні.

СМІ паведамлялі, што "Белтэлерадыёкампанія" магла купіць правы на паказ гульняў. Цана пытання — 150 тысяч долараў. Аднак БТ адмовіўся ад трансляцый, патлумачыўшы гэта ўшчамленнем правоў беларускіх спартоўцаў, не дапушчаных на Гульні.

Аднак шчыліна засталася. Паводле інфармацыі 1pr.by, Алімпійскія гульні заяўленыя ў тэлепраграме французскага канала Eurosport-1. Ён ужо некалькіх гадоў не транслюецца ў кабельных сетках у Беларусі, але ўсё яшчэ даступны ў некаторых пакетах Zala. 

У праграме перадач на 26-28 ліпеня Eurosport-1 рэпартажы з Алімпійскіх гульняў пакуль прысутнічаюць. А значыць, тэарэтычна іх будзе можна ўбачыць і ў Беларусі.

 

Што яшчэ варта ведаць пра Алімпіяду?

З 26 ліпеня па 11 жніўня на спартыўных арэнах выступіць больш за 10 тысяч спартоўцаў з 200 краін, а назіраць за спаборніцтвамі будзе амаль 10 млн гледачоў.

Большая частка спаборніцтваў пройдзе ў Парыжы. Але некаторыя мерапрыемствы будуць і ў іншых французскіх гарадах.

Шоу адкрыцця Гульняў-2024 упершыню ў гісторыі Алімпіяд пройдзе на водах ракі Сена ў сталіцы Францыі. Дэлегацыі краін-удзельніц праплывуць перад гледачамі парадам на лодках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі