Алімпійскія медалі каштавалі Ціхану і Дзевятоўскаму паўмільёна долараў
Пра гэта паведаміў сам срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне Вадзім Дзевятоўскі. Як нагадвае БЕЛТА, судовы працэс спартоўцаў цягнуўся з канца жніўня 2008 года. Тады беларусам былі абвешчаныя дадатныя вынікі іх допінг-проб, узятых на Алімпіядзе ў Пекіне. Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан настойвалі на сваёй невінаватасці і заяўлялі, што ў пекінскай лабараторыі былі дапушчаныя грубыя парушэнні.
Алімпіец адзначыў, што спачатку не збіраўся аддаваць заслужана заваяванае срэбра, хоць паводле рашэння МАК трэба было вярнуць медалі неадкладна. Аднак прывёз медаль у Нацыянальны алімпійскі камітэт, каб пазбегнуць санкцый, у тым ліку для Беларусі.