Аляксандр Фядута: Канаплёў сышоў, наступны Шэйман
Сёння стала вядома, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімір Канаплёў падаў заяву аб адстаўцы. Сваё рашэнне ён матываваў станам здароўя.
Пра гэта са спасылкай на неназваныя парламенцкія крыніцы паведамляе “Інтэрфакс”. Уладзімір Канаплёў, былы шклоўскі міліцыянт, прыйшоў да ўлады разам з Аляксандрам Лукашэнкам.
З 1994 па 1996 год ён быў галоўным памочнікам прэзідэнта. Абіраўся членам прэзідыума Вярхоўнага Савета. З 1996 года Канаплёў быў намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў першага і другога склікання.
16 лістапада 2004 года ён узначаліў ніжнюю палату беларускага парламента. Еўрарадыё датэлефанавалася да былога прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Аляксандра Фядуты, які разам з Канаплёвым прымаў актыўны ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 1994 года.
Аляксандр Фядута: “На маю думку, у хуткім часе будзе яшчэ адна буйная і гучная адстаўка — адстаўка Віктара Шэймана, які хутчэй за ўсё паедзе куды-небудзь амбасадарам. Сыходзяць тыя, каму Аляксандр Лукашэнка некалі быў абавязаны сваёй прэзідэнцкай пасадай. Сёння яны ўжо абавязаныя яму больш, чым ён ім. І сёння ён, на мой погляд, робіць пляцоўку для старту свайму пераемніку, для якога старыя паплечнікі бацькі будуць больш перашкодай, чым вернымі памочнікамі. Таму, на мой погляд, і Канаплёў, і Шэйман — гэта такія людзі, якія павінны сысці. Як? Куды? Гэта пытанне. Акрамя таго, зразумела, што напярэдадні будучых парламенцкіх выбараў Канаплёў на чале парламента — гэта чалавек, які будзе фармаваць негалосны, але ўсё ж такі рэальны дэпутацкі спіс. Менавіта таму яго прыбралі цяпер, каб паспець раскруціць новага спікера парламента, які пасля выбараў ужо будзе працаваць на будучага пераемніка Лукашэнкі”.
Заява Уладзіміра Канаплёва будзе ўключана ў парадак дня сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая адкрыецца 2 кастрычніка.
Дэпутаты таксама разгледзяць пытанне пра абранне новага старшыні. Аляксандр Лукашэнка праінфармаваны пра кадравыя змены ў кіраўніцтве вышэйшага органа заканадаўчай улады краіны.