Аляксандр Казулін: “Я больш не буду галадаць і парушаць рэжым”
Еўрарадыё завітала ў госці да палітвязня Аляксандра Казуліна за гадзіну да яго ад’езду ў калонію. Мы вырашылі сустрэць спадара Аляксандра ў яго дома. Пакуль той спяшаўся з прэс-канферэнцый ды сустрэч, дачка Юля запякала бацьку вялізнага карпа ў дарогу, ведаючы, што калі тата не паспее з’есці рыбу па дарозе, ніхто яе ў калонію не прапусціць.
Галава сям’і спазняўся, а ягоная кватэра напаўнялася ўсё новымі людзьмі. Сюды прыйшлі ягоныя родныя, сваякі ды сябры.
Аляксандр Казулін з’явіўся дома за 45 хвілін да ад’езду і адразу ж пераапрануўся ў “турэмную форму” — каб ужо быць спакойным.
ЕРБ: Аляксандр Уладзіслававіч, гэтыя тры дні дома Вы паводзілі сябе не так, як ад Вас чакалі…
А.Казулін: Калі ўжо прыехаў сюды, калі прайшло пахаванне, калі свяшчэнны абавязак перад маёй жонкай быў выкананы, я акунуўся ў атмасферу ўсеагульнай чалавечай любові, смутку і спачування ўсяго беларускага народу.
Я не мог знайсці рэгіёну, з якога людзі не прыехалі. Мяне ўсё гэта перапоўніла. І вярнуўся мой сапраўдны пачатак, мая сапраўдная сутнасць, тая, якая была заўсёды.
Тысячы людзей да мяне падыходзілі і прасілі не галадаць больш. Гаварылі, што я патрэбны людзям, краіне. І ў мяне прачнулася нейкае іншае пачуццё, адчуванне глыбіннай адказнасці за людзей. І я ўжо не вольны сам распараджацца сваім жыццём.
Раней я казаў, што калі людзі хочуць, каб я быў жывы, яны мусяць нешта для гэтага зрабіць. Цяпер я магу сказаць, што ніхто нічога не мусіць рабіць. Гэта я ўжо людзям абавязаны. Я жыў дзякуючы ім. Калі прачытаць лісты, якія мне пісалі, то можна плакаць. Пісалі дзеці і пісаў 86-гадовы чалавек.
І, канешне, прыйшоў гэты стан, што я не магу прыпадабняцца да сённяшняй улады. Тым больш у гэты смяротны час. Бо яе галоўны інструмент – гэта гвалт, прычым жорсткі гвалт. Смерць раскрыла мне вочы на тое, што ўсё падыйшло да той небяспечнай рысы, за якой хаос, разрушэнне і “беспредел”. І з якой потым не выбрацца ніколі.
ЕРБ: Улады неяк зрэагавалі на Вашу непрадказальную прапанову прымірыцца?
А.Казулін: Дагэтуль на мае паводзіны ніхто з боку ўлады ніяк не адрэагаваў — мне здаецца яны разгубленыя, ім трэба прыйсці ў сябе.
Я заўжды адрозніваўся сваёй непрадказальнасцю. Так было і ў 2006 годзе, калі прафесар пераўтварыўся ў марпеха, і тады ніхто не мог зразумець, чаму так адбылося. Але я заўжды дзейнічаю ў адпаведнасці з сітуацыяй, у якой знаходжуся.
У 2006 годзе мая ўнутраная аснова была тая самая, і я таксама прапаноўваў уладам сур’ёзны кампраміс і дыялог. Але кампраміс – гэта рух насустрач з абодвух бакоў, а не дыктат з боку моцы. Стаў відавочны дыктат моцы, а моцы я не скараюся ніколі.
ЕРБ: А апазіцыйныя актывісты неяк зрэагавалі?
А.Казулін: Трэба адзначыць, што я сустрэўся з усімі асноўнымі дэмакратычнымі лідэрамі, зрабіў ім дакладныя прапановы, і, мяркуючы па ўсім, гэтыя прапановы будуць падтрыманыя.
ЕРБ: На пахаванні Ірыны сярод іншых прысутнічаў Уладзімір Мацкевіч (былы старшыня КДБ. - ЕРБ). У сувязі з гэтым хочацца запытацца, хто з Вашых былых паплечнікаў па дзяржаўнай працы праявіў сябе ў цяжкай сітуацыі, у якой апынулася Вашая сям’я, годна? Пра тых, хто зрабіў нягодна, не варта і казаць.
А.Казулін: Мацкевіч – хросны бацька маёй малодшай дачкі Юліі, і ён ніколі ад гэтага не адмаўляўся. А падтрымку выказвала мізэрная колькасць былых калегаў, і я не стану называць іх прозвішчаў, каб не пашкодзіць ім.
ЕРБ: Ну гэта хоць штосьці… А былі тыя, хто павёў сябе насуперак Вашым чаканням, нягодна?
А.Казулін: У нашай сям’і і ў мяне асабіста быў вельмі блізкі сябра Жук Аляксандр Іванавіч, сёння ён намеснік міністра адукацыі. Вось ні ён, ні яго жонка, ні іх дачка нават не выказалі нам спачуванне. Але перад тварам смерці ўсе роўныя, і як ты робіш сам, так і лёс павернецца да цябе. Ягоная здрада — а сёння я магу гэта так назваць абсалютна дакладна — мае не часовы характар.
ЕРБ: У першы дзень вы казалі вельмі рэзкія рэчы, напрыклад, што падасьце ў суд на Лукашэнку. Цяпер вы кажаце, што даравалі яму. Што прымусіла вас так пераасэнсаваць сваю пазіцыю?
А.Казулін: Ведаеце, я па натуры воін… І я заўсёды прывык ісці наперад да канца. Але воін — гэта не ваіцель, воін — гэта абаронца. Смерць маёй жонкі проста ўзарвала мяне ўсяго. А як гэта адбылося? Гэта адбылося проста па-скотцку, мякка кажучы. Бо растаптана ўсё, што можна было растаптаць, нават святыня.
ЕРБ: То бок вы выходзілі з гэтым адчуваннем скотцва?
А.Казулін: Канешне. Калі я паглядзеў выступ Лукашэнкі па тэлебачанні пра маю жонку, пра мой адказ, то я спачатку проста скамянеў. А потым жахнуўся. Да якой нізасці можа дайсці і дайшоў гэты чалавек, і да якой глыбіні маральнага падзення можна апусціцца. Бо адтуль жа можна не вярнуцца назад. І гэты чалавек кіруе нашай краінай. Канешне, нармальная рэакцыя смяротнага была. Ладна яшчэ здзеквацца над жывымі, але над мёртвымі…
ЕРБ: Сёння вы сказалі, што даруеце…
А.Казулін: Канешне. Я зараз апісваў вам свой стан, які быў на той момант. Бо гэта было не па-чалавечы.
Ён узяўся лячыць маю жонку ў 2005 годзе ў Нямеччыне, асабіста курыраваць гэта, пасол Нямеччыны займаўся гэтым асабіста. А ўрэшце Нямеччына нам адмовіла ў лячэнні. Мы згубілі дзевяць месяцаў самага каштоўнага часу.
Я тады думаў, што ў ім прачнулася нешта чалавечае. Ён сказаў тады, перадаў праз Канаплёва, што вайна вайной, але жыццё нашых блізкіх нам даражэйшае. І я падумаў, што вось ён, светлы пачатак, які ў чалавеку абудзіўся. І я быў вельмі ўдзячны гэтаму, канешне.
Але не было праведзена нават поўнага абследавання, не было пастаўлена дыягназу маёй жонцы, не былі дадзеныя метады лячэння… Што нам было рабіць? Потым прэзідэнцкая кампанія, выбары, я ў турме… Жонка кінула ўсё мне на абарону. Але калі б у 2005 годзе зрабіць усё…
ЕРБ: Раскажыце яшчэ раз, калі ласка, што стаяла за гэтым выступам Лукашэнкі па тэлебачанні?
А.Казулін: Лютасць. Сляпая лютасць і злоба. Я ў чарговы раз паламаў яго планы і зблытаў яму карты. Бо ў яго была добрая карцінка: Казуліна няма ў краіне, ён у Нямеччыне. Мне прапаноўвалі, калі сцісла, усе зямныя даброты, але ў Нямеччыне.
ЕРБ: Гэта было, калі вы былі ў турме?
А.Казулін: Так.
ЕРБ: Гэта сыходзіла ад адміністрацыі турмы?
А.Казулін: Не. Гэта сыходзіла ад яго асабіста. Праз вельмі сур’ёзных пасярэднікаў.
ЕРБ: Даўно была гэтая прапанова?
А.Казулін: За тыдзень да выступу. Ці за 10 дзён да выступу. І, як вы разумееце, лячыць маю жонку ў Германіі ўжо не было ніякага сэнсу. І мне нічога ўвогуле не прапаноўвалі ў адносінах лячэння. Мне прапаноўвалі ласкавае мора, ласкавае сонца… У любым месцы, на які мы захочам час.
А ў якой якасці я быў бы туды вывезены? Мяне пасадзілі незаконна па асабістых указаннях Лукашэнкі. І прапаноўвалася з’ехаць у Нямеччыну незаконна. То бок, мяне бяруць, садзяць у машыну, прыводзяць да трапу самалёта. І там ужо мяне чакае мая сям’я. І адлятаем. З пашпартам, усё як належыць. У якой якасці я туды лячу? Асуджанага?
ЕРБ: І што абяцалі потым?
А.Казулін: Мне потым абяцалі, што праз паўгода дзесьці выйдзе амністыя… Я траплю пад гэтую амністыю і змагу вярнуцца ў краіну. Умовай было тое, каб паўгода мяне не было ў краіне.
Ведаючы добра Аляксандра Рыгоравіча, калі б у нас адносіны з Еўрасаюзам і Амерыкай не атрымалі таго працягу, якога ён хоча, то ён бы сказаў: “Ну, відаць, па Казуліну амністыі быць не можа”. І ў якой якасці я павінен быў бы вяртацца? Фактычна, гэта была б дэпартацыя. Трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Канечне, мая жонка, як любая жанчына, зразумела б. У прынцыпе, усе ў калоніі сказалі, што ніхто ад гэтага ніколі ў жыцці не адмовіўся б. А тут – дакладная і ясная адмова.
ЕРБ: Чаму?
А.Казулін: Я потым ужо, калі размаўляў з тымі, хто мне гэта прапаноўваў, сказаў ім: вы ўжо вызначцеся — я аб’ект для гандлю ці суб’ект для палітычнай міжнароднай дзейнасці. Калі я аб’ект, то ўсё адпадае. Калі суб’ект, то давайце вырашаць пытанні сур’ёзна. Таму што пытанне не толькі пра вызваленне Казуліна. Таму што зараз у нас ёсць Здзвіжкоў, Кім.
Плюс, мы ж павінны разумець, што гэта не толькі вызваленне палітвязняў, гэта ж і пытанне, ці будзе мараторый на працяг рэпрэсіяў. Ну, выпусцяць нас сёння, а яшчэ чалавек 20 “запакуюць” заўтра. Гэта што будзе? Вырашэнне пытання? Таму, натуральна, што праз тыя маральныя прынцыпы і каноны я пераступіць не змагу. І жонка мая гэта зразумела. Вы, напэўна, ведаеце пра яе апошні ліст. Іра паднялася проста вельмі моцна.
А калі мне пра смерць сказалі, я там ледзь калонію не разнёс. Думаю, ведаючы мой характар, вы ўяўляеце, якімі былі мае дзеянні.
У гэты час Казуліну паказалі на гадзіннік. 17.00. Калі праз тры гадзіны ён не вернецца ў турму… На дарогу да Віцебску засталося 3 гадзіны.
ЕРБ: Апошняе пытанне. Праз тры гадзіны вы вяртаецеся ў турму. Што, вы думаеце, будзе па-іншаму?
А.Казулін: Я са змірэннем прыму тое, што мне падрыхтаваў лёс. Я ўручыў сябе ў рукі Уладара і з пакораю прыму ўсё, што ім для мяне падрыхтавана.
ЕРБ: То бок Вы не будзеце больш галадаць…
А.Казулін: Я нават не буду парушаць рэжым.
P.S. Машына з Аляксандрам Казуліным паспела ў калонію за хвіліну да прызначанага тэрміну, негледзячы на тое, што іх двойчы спынялі па дарозе. Яго чакала ўрачыстая сустрэча — кіраўніцтва калоніі, ДАІ…
Турэмная брама адчынілася і зачынілася за былым кандыдатам у прэзідэнты.
“Сустрэнемся на свабодзе”, — апошняе, што пачулі сябры, калі Казуліна адводзілі.
Віталіна Грахоўская, Кацярына Буланава
Фота Віталіны Грахоўскай