“Мова ў працы”: ці магчыма праз ролікі ў TikTok беларусізаваць свет — эфір

Кацярына Гардзеева і Васіль Ядчанка

Кацярына Гардзеева і Васіль Ядчанка

Напрыканцы года традыцыйна падводзяцца вынікі. У розных сферах ды кірунках дзейнасці, актыўнасцях ці проста свае асабістыя. Беларусы тут — не выключэнне. Сёлета, як і ў папярэднія гады, такое падвядзенне вынікаў ды вызначэнне найлепшых ладзілася і сярод ютуб-праектаў, падкастаў, блогераў, ціктокераў і гэтак далей. Вызначаюцца найлепшыя як звычайна: у сацсетках запускаецца галасавалка і… у каго прыхільнікаў больш, той і найлепшы. Блогер і журналіст Васіль Ядчанка і яго канал “Мова ад Васіля” ў намінацыі TikTok-канал года атрымаў 3% галасоў. Пры гэтым яго відэа за год, які адыходзіць, ахапілі 26,16% усіх жыхароў Беларусі, якія карыстаюцца інтэрнэтам.

Чаму пашырэнне беларускамоўнага кантэнту ў сацсетках для нас важнае і ці карыстаецца попытам такі кантэнт? Адкуль бяруцца тэмы для новых відэа і чым “Мова ад Васіля” адрозніваецца ад іншых падобных праектаў? Што з сябе ўяўляе праект “Мова ў працы”, прычым тут гендарныя стэрэатыпы і як да выкарыстання яго як актора для відэа ставіцца кот Васіля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналіст, блогер Васіль Ядчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі