Гарантыі бяспекі: ці гатовы Кіеў пасадзіць Лукашэнку за стол перамоў — эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Сёлета мы пачулі новую версію падзей лютага 2022 года і прычын, якія да іх прывялі. Калі каротка, то расійскія войскі мірна вярталіся з вучэнняў у Беларусі ў Расію, але раптоўна, у выніку нейкай правакацыі, збочылі з дарогі і рушылі “ваяваць Кіеў за 3 дні”. Чаму так здарылася, трэба “пытаць у Зяленскага”. А ўвогуле, “Беларусі неабходныя гарантыі бяспекі”, таму без Лукашэнкі ніякіх перамоў наконт міру ва Украіне быць не можа. З такім мэсэджам не толькі сам Лукашэнка ездзіць там, дзе яго яшчэ гатовыя прымаць і слухаць, але і яго “ганцы”.

Чым быў адметны 2024 год для беларуска-ўкраінскіх адносінаў і ці змянілася пазіцыя Кіева што да магчымасці “перагарнуць старонку” дачыненняў з Лукашэнкам? Ці павысіўся ўзровень небяспекі з боку Беларусі пасля заяў пра размяшчэнне на яе тэрыторыі расійскай ядзернай зброі і што наконт рашэння біць па расійскіх аб’ектах на беларускай зямлі? Ці змянілася камунікацыя паміж Кіевам і дэмсіламі і чаго ў гэтым кірунку чакаць у будучыні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі