Траіх жыхароў Жодзіна аб'явілі ўдзельнікамі "экстрэмісцкага фармавання"

Аляксандр Лыкшын, Аляксандр Мазур і Павел Каранюхін

Аляксандр Лыкшын, Аляксандр Мазур і Павел Каранюхін / spring96.org

Траіх жыхароў Жодзіна аб'явілі ўдзельнікамі "экстрэмісцкага фармавання". Яны змешчаны ў следчую турму № 8 па справе сервіса для адпраўкі лістоў у калоніі, пішуць праваабаронцы.

Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і былога палітвязня Аляксандра Лыкшына затрымалі ў Жодзіне ў сярэдзіне лістапада. Якраз у РБ быў прызнаны "экстрэмісцкім" сайт ініцыятывы "Пісьмо.бел" і яе сацсеткі. Пазней КДБ прызнаў ініцыятыву "экстрэмісцкім фармаваннем". Дзяржбяспека лічыць, што да яго маюць дачыненне затрыманыя ў Жодзіне мужчыны. Спачатку яны былі пад адміністрацыйным арыштам, а пасля ўзнікла крымінальная справа.

"Пісьмо.бeл" дазваляў дасылаць лісты зняволеным наўпрост са сваіх электронных прыладаў. Не трэба было нічога пісаць ад рукі ці ісці на пошту, толькі напісаць ліст у спецыяльнай форме, пры жаданні — дадаць малюнкі. А стваральнікі праекта астатняе рабілі самі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі