Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў АДКБ у цяперашнім выглядзе
Кіраўнік Беларусі раскрытыкаваў Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), паведамляе БелаПАН. На яго думку, АДКБ не змагла своечасова адрэагаваць і паўплываць на сітуацыю ў Кыргызстане, таму яна не мае перспектываў у цяперашнім выглядзе. Па словах Лукашэнкі, унутры АДКБ толькі Беларусь і Расія маюць падобныя пункты погляду і пазіцыі па ўсіх пытаннях. Ва ўсіх іншых дзяржаваў — абсалютна свой пункт гледжання і пазіцыя, падкрэсліў ён.
Лукашэнка таксама адзначыў, што пакуль не вырашыў, ці прыме Ўдзел у нефармальным саміце АДКБ, які адбудзецца ў Маскве 8 траўня. Па словах кіраўніка Беларусі, у Маскву ён паедзе на пэўных умовах. У прыватнасці, калі там будзе разглядацца пытанне Кыргызстану.
Акрамя таго, па словах Лукашэнкі, яго магчымы ўдзел у нефармальным саміце АДКБ абмежаваны яшчэ і тым, што ў Беларусі будзе парад на Дзень Перамогі. 9 траўня беларускі лідэр плануе прыняць удзел у парадзеў Мінску.