Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніцтвам АБСЕ
Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніцтвам АБСЕ. Адбудзецца гэта ў пачатку ліпеня падчас 26-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў беларускай сталіцы. Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Паводле яго слоў, 5 ліпеня Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцці згаданай сесіі, сустрэнецца са старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен, з дзейным кіраўніком АБСЕ, міністрам замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам.
Як інфармуе БЕЛТА, цяпер ідзе падрыхтоўка мерапрыемства. На сённяшні дзень зарэгістравана амаль 600 удзельнікаў сесіі з 56 краін свету. Толькі з ЗША прыедуць паўсотні дэлегатаў, а з Расіі толькі 24.