Аляксандр Лукашэнка: У Беларусі БХД ніколі не будзе зарэгістраваная
"Яны ўдзельнічалі ў беспарадках. Яны не хрысціянскія дэмакраты, а бандыты", — заявіў прздідэнт Беларусі.
Праблемы з рэгістрацыяй няўрадавых арганізацый у Беларусі няма, з той умовай, што яны не парушаюць заканадаўства. Пра гэта ў інтрэрв’ю амерыканскаму выданню Washington Post заявіў Аляксандр Лукашэнка. У адказ карэспандэнтка Лэлі Уэймут заўважыла, што гэта няпраўда, і прывяла прыклад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі — партыі, якая неаднаразова марна спрабавала зарэгістравацца.
“У Беларусі хрысціянскія дэмакраты напэўна ніколі не будуць зарэгістраваныя. Яны ўдзельнічалі ў беспарадках... Яны не хрысціянскія дэмакраты, а бандыты”, — адказаў на гэту заўвагу Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, 4 сакавіка Washington Post размесціла поўную версію нядаўняга інтэрвію з Лукашэнкам.