Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку US Open
Аляксандра Сасновіч
Аляксандра Сасновіч (101-я ў рэйтынгу WTA) прабілася ў асноўную сетку US Open. Беларуская тэнісістка ў адборы выйграла тры паядынкі. Спачатку яна перамагла Хармані Тан (225) з Францыі — 6:2, 6:3, пасля — Хізер Уотсан (191) з Вялікабрытаніі — 6:1, 6:4. У чацвер у рашаючым матчы Сасновіч выйграла ў Зейнеп Санмез (152) з Турцыі — 6:2, 7:6 (9:7).
Раней адбор адкрытага чэмпіянату ЗША не прайшлі беларускі Ірына Шымановіч і Алена Фалей. У асноўнай сетцы US Open, якая стартуе 26 жніўня, разам з Аляксандрай Сасновіч паўдзельнічаюць Арына Сабаленка (2) і Вікторыя Азаранка (20).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.