Аляксей Навальны — пра выбары ў Беларусі і Сяргея Ціханоўскага

Аляксей Навальны — пра выбары ў Беларусі і Сяргея Ціханоўскага

Расійскі апазіцыйны палітык і блогер Аляксей Навальны згадаў пра выбары ў Беларусі і блогера Сяргея Ціханоўскага, які цяпер знаходзіцца за кратамі. На сваёй старонцы ў Facebook Навальны піша, што лічыць бессэнсоўнай дыскусію пра тое, байкатаваць галасаванне па зменах у Канстытуцыі РФ (яно прызначана на 1 ліпеня) ці ўдзельнічаць у ім і казаць "не". "Галоўнае не прызнаваць, — лічыць ён. — Гэта парушэнне закону, канстытуцыі, захоп улады".

Аляксей Навальны згадвае, што некаторыя людзі ў Расіі "вырашылі ўсё ж такі пайсці і прагаласаваць пад уплывам таго, што адбываецца ў Беларусі". "Там тысячы людзей накіраваліся да намётаў, каб пакінуць подпіс пад вылучэннем ужо нават не кандыдата Ціханоўскага, а яго жонкі, — піша Навальны. — Вось як важныя выбары і як важна ў іх удзельнічаць. Усё так. Толькі Ціханоўскага на [прэзідэнцкія] выбары не пусцілі і тым самым выбары [у Беларусі] ператварылі ў падробку. Пустую, хлуслівую працэдуру".

Навальны, відаць, не ведае, што Сяргей Ціханоўскі з 29 траўня знаходзіцца за кратамі, бо піша, што ён цяпер "заклікае да байкоту гідкай працэдуры ў кожным сваім эфіры". Насамрэч, ён ужо працяглы час ізаляваны. 8 чэрвеня яго альбо вызваляць пасля 10 сутак затрымання, ці выставяць яму абвінавачанне (ці абвінавачанні).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі