Амаль 200 пісьменнікаў прынялі заяву пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі

Амаль 200 пісьменнікаў прынялі заяву пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі

Амаль 200 пісьменнікаў прынялі заяву пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі. "Хопіць гвалту, прыміце волю народа!", — заклікаюць яны ўладу. У заяве, змешчанай на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў, адзначаецца, што "цягам апошніх 100 дзён... назіраецца пастаянная эскалацыя гвалтоўных дзеянняў з боку сілавых структур і адміністрацыйных прызначэнцаў да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту і салідарнасці".

"Такіх маштабаў масавых рэпрэсій не зведвала больш за сорак гадоў ні адна з дзяржаваў Еўропы, — пішуць пісьменнікі. — За гэтыя 100 дзён арыштавана каля 30 000 чалавек, пакалечана больш за 4000 чалавек, заведзена каля 1000 нематываваных крымінальных справаў, загінула восем чалавек".

У заяве падкрэсліваецца, што ў Беларусі "ігнаруюцца элементарныя правы чалавека", а "на вінаватых у забойствах і скалечваннях людзей не заводзяцца крымінальныя справы". З ВНУ звальняюць студэнтаў, за іншадумства людзі губляюць працу.

Пісьменнікі заклікаюць уладу неадкладна спыніць масавыя рэпрэсіі.

Сярод тых, хто падпісаў ліст, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі