Амаль 30% людзей, абвешчаных у вышук у Беларусі, хаваюцца ў Расіі — МУС
Іван Кубракоў у Маскве / t.me/pressmvd/
Амаль 30% людзей, абвешчаных у вышук у Беларусі, хаваюцца ў Расіі. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў РБ Іван Кубракоў. 18 красавіка ён удзельнічаў у Маскве ў сумеснай калегіі міністэрстваў унутраных спраў.
Па словах Кубракова, Мінск і Масква ўжо "адпрацавалі тактыку і методыку выяўлення і затрымання асобаў, якія знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку". Міністр кажа, што "не павінна быць перашкодаў для выдварэння ў краіну грамадзянскай прыналежнасці тых, хто хаваўся і быў затрыманы на тэрыторыі саюзнай дзяржавы".
З пачатку 2022 года на тэрыторыі РФ затрымалі каля 900 чалавек, якія хаваліся ад сілавікоў РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.