Амаль на ўсіх рынках Віцебска нелегальна гандлявалі спіртным

На чатырох рынках Віцебска каля двух гадоў гандлявалі спіртнымі напоямі. Іх нелегальна ўвозіла ў краіну арганізаваная злачынная група. З Малдовы ды Ўкраіны спіртное везлі чыгуначнікі, а тут ужо партыю размяркоўвалі паміж гандлярамі.  Бутлегеры прадавалі віно значна танней, чым у крамах. Пры затрыманні ў іх забралі больш за 600 бутэлек розных спіртных напояў агульным коштам больш за 12 мільёнаў рублёў. Хутчэй за ўсё, яны будуць прыцягнутыя да адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі