Амбасада Польшчы занепакоеная затрыманнем актывістаў Саюза палякаў
У амбасадзе Польшчы ў Мінску выказваюць занепакоенасць у сувязі з масавым затрыманнем актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі (СПБ). "Пасольства ўстрывожанае развіццём становішча вакол неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі і эскалацыяй канфлікту, які пачаў прызнаны ўладамі Саюз палякаў у Беларусі пад кіраўніцтвам Юзэфа Лучніка. І сёння знаходзяцца пад пытаннем усе наяўныя дамоўленасці пра статус-кво ў дачыненні да гэтай арганізацыі", — заявіў БелаПАН прадстаўнік польскай дыпмісіі.
Пасольства мае намер інфармаваць МЗС Польшчы пра масавыя затрыманні актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, каля 30 актывістаў аб'яднання былі затрыманыя 21 студзеня на пад'ездах да пасёлка Івянец. Яны накіроўваліся туды, каб падтрымаць кіраўніка Дома польскага ў Івянцы Тэрэсу Собаль.