Амбасада РФ: Уведамлення пра арышт расіянаў па карупцыйнай справе не было

Амбасада РФ: Уведамлення пра арышт расіянаў па карупцыйнай справе не было

Амбасада Расійскай Федэрацыі ў Мінску не атрымлівала інфармацыі пра арышт двух грамадзянаў Расіі, якія абвінавачваюцца ў дачы хабару высокім службовым асобам Беларусі. Пра гэта ТАСС паведамляе са спасыкай на прэсс-сакратара дыппрадстаўніцтва Аляксея Маскалёва.

“У консульскі аддзел амбасады Расіі афіцыйна ўведамлення аб арышце расійскіх грамадзянаў пакуль не паступала”, — заявіў Маскалёў.

Раней КДБ Беларусі паведаміў пра арышт двух расійскіх грамадзянаў, якія з’яўляюцца фігурантамі гучных карупцыйных справаў. Паводле беларускіх спецслужбаў, адзін даваў хабар былому намесніку дзяржсакратара Савета Бяспекі Андрэю Уцюрыну, другі — генеральнаму дырэктару кампаніі “Белтэлекам” Сяргею Сівадзедаву. Паведамлялася, што фігурант справы Уцюрына прызнаў сваю віну, а другі расіянін супрацоўнічае са следствам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі