Амбасадар Германіі запісаў беларускамоўнае відэа
Амбасадар Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар запісаў беларускамоўнае відэа. Ён развітаўся з беларусамі — яго дыпламатычная місія ў нашай краіне скончылася.
"Паважаныя сябры, для нас надышоў час вяртацца дадому, — кажа амбасадар разам з жонкай Ількай Дэтмар. — Мы дзякуем вам за цудоўныя гады разам з вамі ў Беларусі".
Петэр Дэтмар быў амбасадарам Германіі ў Беларусі з 2015 года. У лістападзе 2017-га ён быў у жывым эфіры Еўрарадыё. Між іншым, заявіў, што Германія не бачыць Беларусь у складзе Расіі.