Амбасадар Сурыкаў: Расія можа даць крэдыт Беларусі, калі ён пойдзе на інтэграцыю
Нагадаем, што афіцыйны Мінск просіць у Масквы крэдыт на 2 мільярды долараў.
У інтэрв'ю агенцтву БелаПАН расійскі амбасадар у Мінску Аляксандр Сурыкаў выказаў меркаванне, што Беларусь можа атрымаць крэдыт на мадэрнізацыю інтэграцыйных праектаў. У іншым разе грошы атрымаць будзе складана.
Пры гэтым Сурыкаў удакладняе, што варыянты выдачы крэдыту Беларусі могуць быць рознымі — на міждзяржаўным узроўні ці па лініі банкаў.
Таксама дыпламат кажа, што сумесныя праекты, на якія можа быць вылучаны крэдыт, расійскі бок ужо ўхваліў. Гэта стварэнне сумеснага прадпрыемства на базе МАЗа і КАМАЗа, праекты з удзелам Мінскага заводу колавых цягачоў, "Гродна Азоту", "Інтэграла".
Фота — bymedia.net