Амбасадарка ЗША ў Беларусі: легітымнасць лідара абумоўлена толькі згодай народа
Джулі Фішэр
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр звярнулася да беларускага народа з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі, які адзначаецца 4 ліпеня.
"Сёння мы адзначаем 245-ю гадавіну падпісання дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі. Прынцыпы, закладзеныя ў гэтым дакуменце — жыццё, свабода і імкненне да шчасця, — не ведаюць нацыянальнасці, яны не належаць Амерыцы, яны з'яўляюцца часткай усяго чалавецтва. Мы разумеем, што шмат хто ў Беларусі імкнецца да тых жа свабод і магчымасцяў, якія мы цэнім сёння. Сутыкнуўшыся з гвалтам, беларусы працягваюць змагацца за тое, каб іх голас пачулі. Свет стаў сведкам негвалтоўных дэманстрацый, якія заклікаюць да вызвалення суграмадзян і вызвалення палітвязняў, правядзення свабодных выбараў у вяршэнства закона. Беларусь заслугоўвае выбару сваёй уласнай будучыні. Легітымнасць лідара можа быць абумоўлена толькі добраахвотнай згодай народа. Грамадзянская супольнасць, здольная заклікаць лідараў да адказу, неабходная для будучыні Беларусі, таму што ўлады павінны існаваць для таго, каб садзейнічаць развіццю свайго народа, а не стрымліваць яго", — сказала Джулі Фішэр у сваім звароце.
Нагадаем, прызначаная ў Беларусь амбасадарка Джулі Фішэр так і не пачала працу ў Мінску праз адсутнасць візы — яе амерыканскай амбасадарцы не выдалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.