Амбасадары Еўрасаюза ўхвалілі шосты пакет санкцый супраць Расіі
Амбасадары Еўрасаюза ўхвалілі шосты пакет санкцый супраць Расіі. Пра гэта паведаміў з Бруселя Рыкард Юзвяк.
Шосты пакет уводзіць частковае эмбарга на расійскую нафту. Акрамя таго, у яго ўвайшлі санкцыі супраць расійскага "Сбербанка": як паведамлялася раней, яго плануюць адключыць ад сістэмы SWIFT.
Паведамлецца, што з канчатковага тэксту знікла імя Маскоўскага патрыярха Кірыла, супраць якога планавалася ўвесці персанальныя санкцыі. Зроблена гэта было па патрабаванні Венгрыі.
Публікацыя дакумента анансуецца на заўтра.
the EU's 6th sanctions package on #Russia approved by EU ambassadors. Patriarch Kirill out. should be in the EU official journal tomorrow. #Ukraine
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) June 2, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.