Амбасадары краін NATO абмяркуюць сітуацыю на беларуска-польскай мяжы
Амбасадары краін NATO абмяркуюць сітуацыю на беларуска-польскай мяжы. Пасяджэнне Паўночнаатлянтычнага савета адбудзецца ў аўторак ці сераду, паведамляе Радыё Свабода.
Пытанне пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы будзе абмеркавана амбасадарамі краін ЕС у сераду. Як вядома, працягваецца праца над пятым пакетам санкцый супраць уладаў Беларусі і ён можа быць гатовы да сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза 15 лістапада.
8 лістапада да беларуска-польскай мяжы ў раён пункта пропуску "Брузгі" арганізавана прыйшла калона з некалькіх тысяч мігрантаў. Яны спрабавалі прарвацца ў Польшчу, знішчалі агароджу з калючага дроту. Каля мяжы мігранты паставілі намёты.
Польскія спецыяльныя службы апублікавалі заяву, у якой ускладаюць адказнасць за абвастрэнне сітуацыі на беларуска-польскай мяжы на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Заяўляецца, што ён "спрабуе дэстабілізаваць Польшчу, Літву і Латвію, а таксама прымусіць Еўрасаюз адмяніць санкцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.