А.Мілінкевіч: Рэжым спрабуе зрабіць палітвязняў прадметам гандлю
Беларускі рэжым спрабуе зрабіць з палітвязняў прадмет гандлю з Захадам, заявіў лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.
Такім чынам ён пракаментаваў змяненне меры стрымання для Ўладзіміра Някляева, Ірыны Халіп і Сяргея Вазняка.
Палітык мяркуе, што палітвязняў выпускаюць да 31 студзеня, калі збярэцца Савет Еўропы і прыме рашэнне пра санкцыі ў дачыненні Беларусі. Лукашэнка відавочна занепакоены жорсткай і салідарнай рэакцыяй Еўропы на тое, як ён правёў прэзідэнцкія выбары.
Зняволеных выпускаюць, але крымінальная справа аб масавых беспарадках працягвае набіраць абароты. Не спыняецца антызаходняя прапаганда і дыскрэдытацыя апазіцыі, з’яўляюцца ўсё новыя абвінавачаныя, цытуе Аляксандра Мілінкевіча сайт Рух.by.