Анамальная спёка дала Беларусі небывалы ўраджай дзікарослых канопляў
Пра гэта заяўляюць ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскай вобласці.
Па словах міліцыянтаў, якія перадае interfax.by, толькі за два месяцы яны выявілі звыш паўтысячы плантацый наркатычнай расліны.
Міліцыянты нагадалі, што кожны год у краіне праходзіць міліцэйская спецаперацыя" Мак", падчас якой знішчаюць забароненыя травы. Сумарны збор гэтага года толькі ў Мінскай вобласці перавысіў 10 тон.
Фота — joyreactor.cc