Анатоль Ісачэнка распавёў, як збіраецца кіраваць Мінскай вобласцю
Анатоль Ісачэнка, прызначаны 4 ліпеня старшынёй Мінаблвыканкама, на сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў распавёў, якія задачы збіраецца рашыць у першую чаргу. Ён назваў тры галоўная праблемы, якія ёсць у сталічным рэгіёне:
— рост крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасці ў арганізацыях;
— нізкая прыбытковасць сельскай гаспадаркі;
— зніжэнне загрузкі будаўнічых прадпрыемстваў.
Таксама Ісачэнка збіраецца ўмацоўваць фінансавую дысцыпліну ў розных галінах, удасканальваць сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аховы здароўя.
"Галоўнае — павышэнне дабрабыту грамадзянаў. У вобласці сфарміраваная эфектыўная кіраўнічая каманда, здольная выконваць на высокім узроўні пастаўленыя задачы. Кардынальных кадравых змен не плануецца", — дадаў новы кіраўнік Мінаблвыканкама.
У 2016 годзе доля Мінскай вобласці ў валавым унутраным прадукце Беларусі склал 14,1%. Па гэтым паказчыку сталічны рэгіён істотна апярэдзіў іншыя вобласці і саступіў толькі гораду Мінску.