Андрэй Бандарэнка, магчыма, абвясціў бестэрміновую галадоўку

Андрэй Бандарэнка, магчыма, абвясціў бестэрміновую галадоўку

Андрэй Бандарэнка з 5 кастрычніка планаваў абвясціць бестэрміновую галадоўку. Пра гэта ён паведаміў у лісце ад 28 верасня, грамадскай актывістцы Ганне Шапуцька, перадае Радыё "Свабода".

У гэты дзень, як піша Бандарэнка, яго павінны перавесьці ў атрад №4. Сам вязень адзначае, што за кратамі ёсць пагроза яго бяспецы. "Я, вядома ж, не збіраюся ні мірыцца, ні адпавядаць не толькі нейкаму "статусу", але і любым спробам мне нешта навязаць. Думаю, што ўжо 5 кастрычніка абвяшчу бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць жорсткага, бесчалавечнага абыходжання, якое зневажае чалавечую годнасць", — піша Бандарэнка. Ён не выключае, што супраць яго будуць ладзіцца правакацыі.

Нагадаем, што былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі "Платформа" Андрэя Бандарэнку асудзілі на тры гады пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў злосным хуліганстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі