Андрэй Макарэвіч: у мяне беларускае прозвішча бацькі, па маці я — Шмуйловіч

Напярэдадні канцэртаў Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі, якія пачнуцца 19 траўня, вядомы музыка прызнаўся, што час ад часу наведвае сінагогу. Як паведамляе сайт newsru.co.il, гэтае прызнанне ён зрабіў у Барнауле падчас размовы з равінам Ісраэлем Ноахам Камянецкім.  Андрэй Макарэвіч адзначыў, што ў яго беларускае прозвішча бацькі, а па маці ён з'яўляецца Шмуйловічам і ўсе яго продкі па лініі маці — віцебскія яўрэі. Паколькі падчас вайны архівы ў Віцебску загінулі, яму ўдалося аднавіць радавод толькі да свайго прадзеда.

Глядзі таксама: Андрэй Макарэвіч наведаў Бярозаўскі раён, адкуль паходзяць яго продкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі