Андрэй Макарэвіч у Салігорск не прыедзе

Паведамленне пра гэта некалькі дзён таму з'явілася на некаторых інфармацыйных рэсурсах. 

Аднак на сёння ўжо дакладна вядома, што Андрэй Макарэвіч у Салігорск не прыедзе, піша "Товарищ.Онлайн". Адзін з арганізатараў свята паведаміў, што канчаткова дамовіцца з Макарэвічам не ўдалося.

“Там, наколькі я ведаю, планаваўся нейкі адкрыты карпаратыўны выступ, — каментуе сітуацыю прэс-сакратар “Машины времениАнтон Чэрнін. — Так што, мы проста не дамовіліся, такое бывае! Ніхто нічога не забараняў, наадварот, у нас запланаваныя выступы 2 кастрычніка ў Віцебску і 3 кастрычніка ў Мінску. Акурат толькі што я даслаў мінскім прамоўтэрам відэазварот пад канцэрт, там усё ў сіле”.

На Дні шахцёра ў Салігорску выступяць беларускія выканаўцы: Тэа, "Las Vegas", Ларыса Грыбалёва, Вольга Барабаншчыкава, гурты "Топлесс", "Нестандартныы вариант", "Пиво вдвоем", кавер-бэнд "Скай тай". 

Фота — rington4ik.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі