Андрэй Суздальцаў: Брэўс і Гапонаў атрымаюць умоўныя тэрміны

Па меркаванні Суздальцава, гэты працэс мае вялікі "палітычны зарад". З аднаго боку, сам факт суда над грамадзянамі Расіі павінен прадэманстраваць беларусам, што Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца цалкам самастойным ад Масквы палітыкам. З іншага боку, Расія ўспрымае гэты суд, як "здзек з расійскага сцяга і зневажэнне для Крамля".

Улічваючы ўзрастаючую эканамічную залежнасць Беларусі ад Расіі, Мінск будзе вымушаны прыняць "саламонава" рашэнне. Арцёма Брэўса і Івана Гапонава прызнаюць вінаватымі, аднак пакаранне вынесуць умоўнае, мяркуе расійскі эксперт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі