Анджаліна Джалі захварэла на вятранку (відэа)
Галівудская зорка абвясціла, што будзе “сядзець дома, чухацца і сумаваць па ўсіх”.
Акторка Анджаліна Джалі прапусціць прэм’еру ўласнага фільма “Нязломлены”, выхад якога запланаваны на 25 снежня. Пра гэта зорка паведаміла ў відэазвароце, які выклала ў інтэрнэце.
“Я буду дома, чухацца і сумаваць па ўсіх”. Не магу ў гэта паверыць, бо гэты фільм вельмі шмат для мяне значыць… але гэта жыццё”, — кажа Джалі.