Ангела Меркель атрымала траўму і праляжыць у ложку тры тыдні
Катаючыся на бегавых лыжах, канцлер Нямеччыны пашкодзіла таз.
Афіцыйны прадстаўнік канцлера паведаміў ВВС, што Меркель пашкодзіла заднюю частку тазавай косткі, а таксама атрымала сінякі і ўдары. Усе афіцыйныя сустрэчы на бліжэйшы час адмяняюцца. Мяркуецца, што Ангела Меркель праляжыць у ложку не меней за тры тыдні.
Падрабязнасці гэтага інцыдэнту пакуль не паведамляюцца.