Анісім — пра жаданне з'ехаць з Беларусі: "Не было, няма і, спадзяюся, не будзе"

Алена Анісім на сядзібе ТБМ / Еўрарадыё, архіўнае фота
Алена Анісім на сядзібе ТБМ / Еўрарадыё, архіўнае фота

Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, былая кіраўніца Таварыства беларускай мовы, мовазнаўца Алена Анісім атрымлівае пенсію 742 рублі. Як расказала яна ў гутарцы "Народнай Волі", дэпутацкую пенсію ёй не налічваюць.

Летась Анісім адзначыла 60-гадовы юбілей. Паводле зкона яна мела права пайсці на пенсію ў 56 гадоў, але тады, у 2018 годзе, была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, таму афармленне пенсіі адклала.

"На той момант, калі я ішла на пенсію, працэдура была такая. Калі чалавек быў на выбарнай пасадзе поўны тэрмін, але не менш за 5 гадоў, то меў права на штомесячную дэпутацкую даплату да пенсіі. Пра памер даплаты я дакладна не ведаю, але сума істотная.

Паколькі дэпутаты нашага склікання закончылі працу датэрмінова (замест чатырох гадоў адпрацавалі тры), а на наступных выбарах у Палату прадстаўнікоў я не патрапіла, то адпаведна ніякіх правоў на гэтую дэпутацкую даплату я не мела", — тлумачыць Анісім.

Па яе словах, пенсію ёй налічылі ў адпаведнасці з працоўным стажам. Паколькі стаж большы за 40 гажоў, то ў яе ёсць нават званне “Ветэран працы”. "Праўда, на памер пенсіі гэтае званне практычна не паўплывала", — прызнаецца мовазнаўца.

Як распавядала Еўрарадыё, 17 траўня Алену Анісім затрымалі на працоўным месцы ў Акадэміі навук і прысудзілі 12 сутак. За час арышту яе звольнілі з працы.

На пытанне, ці ёсць жаданне з'ехаць з Беларусі, экс-старшыня ТБМ адказвае так: "Не было, няма і, спадзяюся, не будзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі