"Занадта рэзананснае затрыманне было” — Анісім пра звальненне пасля арышту

Алена Анісім / З архіва Еўрарадыё
Алена Анісім / З архіва Еўрарадыё

Экс-старшыня Таварыства беларускай мовы, былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім была на Акрэсціна 12 сутак. Яе затрымалі проста на працы ў Акадэміі навук (міліцыя прыдумала "дробнае хуліганства"). У інтэрв'ю "Народнай волі" Анісім кажа, што прыход міліцыі стаў абсалютнай нечаканасцю. "Хаця стала зразумела, што прычына тут абсалютна іншая, чым рэпосты нейкіх забароненых рэсурсаў. На самай справе ўсё інакш. Магчыма, пазней патлумачу з гэтай нагоды падрабязней", — кажа яна.

На пытанне, як перанесла арышт, Алена Анісім сказала наступнае: "Спакойна. Без нерваў, без эмоцый, без нічога". Крыўды на кіраўніцтва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, адкуль яе звольнілі, няма: "Ёсць рэчы, якія адбываюцца незалежна ад дырэктара ўстановы". Але звольнілі Анісім "па нейкіх надуманых прычынах". Пры гэтым сказалі: Не маглі інакш. Занадта рэзананснае затрыманне было”.

Цяпер Алена Анісім адпачывае на лецішчы (перад гэтым схадзіла ў паліклініку і выпісала патрэбныя лекі, забрала тэлефон, пастанову суда, аплаціла "паслугі Акрэсціна"). Летам яна плануе "крыху ачуняць, акрыяць, адпачыць... ўсё асэнсаваць". І дадае: "Нейкія мінімальныя грашовыя сродкі ў выглядзе пенсіі я ўсё-такі маю, таму летам магу сабе дазволіць не працаваць". А восенню будзе шукаць "нейкую падпрацоўку". "Зразумела, што ў дзяржаўную ўстанову шлях мне ўжо заказаны", — кажа яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі