За час арышту экс-кіраўніцу ТБМ Алену Анісім звольнілі з Акадэміі навук
Алена Анісім / фота з архіву Еўрарадыё
Былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і экс-кіраўніцу Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Алену Анісім звольнілі з Акадэміі навук, пакуль яна была пад адміністрацыйным арыштам. Пра гэта паведамляе тг-канал "Позірк" са спасылкай на яе сяброў.
Сама Анісім пакуль што ачуньвае на лецішчы пасля перажытага і недаступная для каментароў.
Як распавядала Еўрарадыё, Алену Анісім затрымалі 17 траўня на працоўным месцы. З таго часу пра яе нічога не было вядома. Толькі 1 чэрвеня стала вядома, што экс-кіраўніца ТБМ выйшла на волю пасля 12 сутак арышту.
Выявілася, што навукоўцу судзілі па абвінавачанні ў "дробным хуліганстве". Міліцыянты напісалі, быццам яна ў будынку РУУС Першамайскага раёна Мінска "крычала, размахвала рукамі, паводзіла сябе агрэсіўна, на просьбы супакоіцца не рэагавала".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.