Анлайн-гіпермаркет зачынілі... ў рамках указа "Аб падтрымцы эканомікі"
Анлайн-гіпермаркет amd.by перапыніў сваю працу. Падставай для гэтага названы ўказ Аляксандра Лукашэнкі "Аб падтрымцы эканомікі".
Карыстальнікі сайта сцвярджаюць, што ён не працуе ўжо амаль тыдзень. Сацсеткі анлайн-крамы перасталі абнаўляцца ад 16 снежня.
Верагодна, у amd.by праходзіць праверка. Менавіта гэта прадугледжвае пункт 20 указа №143, пра які гаворыцца ў паведамленні на сайце. У адпаведнасці з указам, такія праверкі могуць прыпыняць працу гандлёвых аб'ектаў на тэрмін да 90 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.