Антыкамуністычны форум можа прайсці ў сталічным Палацы культуры аўтазавода
Арганізатары антыкамуністычнага кангрэса, які запланаваны ў Мінску на 3 лістапада, збіраюцца яго правесці ў сталічным Палацы культуры МАЗ. Аргкамітэт форума "У будучыню - без камунізму" накіраваў яго адміністрацыі заяўку на арэнду памяшкання. Нагадаем, у аргкамітэт па правядзенню антыкамуністычнага кангрэса ўвайшлі: Павел Севярынец, адзін з кіраўнікоў аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, Алесь Міхалевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ, Ігар Кузняцоў, гісторык, даследчык бальшавіцкіх злачынстваў у Беларусі.
Іх узрушыла, што з падачы беларускіх уладаў, 3-5 лістапада сёлета ў Мінску мусіць прайсці міжнародная сустрэча камуністычных партыяў.
Таму Севярынец, Міхалевіч і Кузняцоў задумалі правядзенне ў Мінску форума, каб прадэманстраваць усяму свету, што “Беларусь не будзе фарпостам камуністычнай экспансіі ў Еўропе”.
Вось што распавёў “Еўрарадыё” Алесь Міхалевіч:
“Мы хочам паказаць, што беларускі народ з’яўляецца часткай еўрапейскай цывілізацыі і з’яўляецца нацыяй, якая пацярпела ад камуністычнай улады. І мы ніколі не змірымся з распаўсюдам такой антыгуманнай ідэалогіі, як камунізм”.
Мяркуецца, што ў кангрэсе возьмуць удзел каля 800 чалавек з Беларусі, а таксама вядомыя антыкамуністычныя дзеячы з Еўропы і ЗША.
Зараз рыхтуюцца даклады пра злачынствы камунізму і праект рэзалюцыі з пратэстам супраць правядзення ўсялякіх камуністычных мерапрыемстваў на тэрыторыі нашай краіны.